Вёска Багдзі. 1796 г. – два фальварка ў Міжэрыцкай парафіі: спадчыны фальварак Караліны Струміла, 3 дв. 12 муж. і 16 жан. і другі фальварак з 1 дв. Вінцэнта Амбрашкевіча. 1811 г. – фальварак з часткай вёскі Бандзі перайшоў ад Караліны Струміла да Міхайлы Маліноўскага.
1820 г. – 10 ж., уласнасць Маліноўскага. 1834 г. – спадчыны маентак з 17 муж. перайшоў ад Міхайлы Маліноўскага да Франца Міхайлавіча Маліноўскага. 1845 г. – маентак, фальварак і вёска адной назвы Вікенція Вікенцьявіча Эйсымонта. Фальварк і веска знаходзіліся побач. З 1861 г. уваходзіла ў Міжэрыцкую воласць, Трунцоўскае сялянскае таварыства. 1863 г. – шляхецкая ваколіца з 3 дв. 1890 г. – 69 дзес. 1905 г. – маёнтак Людзвіга Эйсымонта з 132 дзес. 1905 г. – 28 ж. 1914 г. – сядзібны дом фальварка пры дарозе в.Трунцы-Ізабелін, 2 дв., 7 муж. і 9 жан. Фальварак да Першай сусветнай вайны належаў Людвіку Эйсымонту. Пасля ягонай смерці фальварк быў падзеляны паміж трымя братамі: Казімір жыў у сядзібе (4 пакоя), Уладзімір пабудаваў асобны дом, Эдвард быў калекай і занімаў адзін дом.У 1914 г. 9 двароў, 40 жыхароў. Разам з лесам фальварк меў 200 га. 1920-1939 г.г. – у гміне Ізабелін. 1921 г. – 3 дв., 18 ж. На 01.01.2004 г. 38 двароў, 120 жыхароў. Ёсць магазін, ФАП, клуб, бібліятэка [Памяць. Ваўкавыскі раён].