Деревня Павловщина

Паўлаўшчына, вёска ў Ваўкавыскім р-не ў Ізабелінскім с/с. У 1567 г. ставіў ў войска ВКЛ каней Юры Іванавіч Крыванос. У 1690 г. плацілі падаткі: падчашы хелмінскі Уладзіслав Канапацкі з 2 сялянскіх дымоў; Томаш Баратынскі з маёнтка, закладзенага ад Кердзея Янушова з 1 сялянскага дыма.

У 1811 г. вёска з 58 муж. у ф. Нізяны і м. Падароск Іосіфа Грабаўскога. У 1820 г. у ф. Нізяны і м. Падароск Кузьмы Грабаўскога з 53 муж. і 52 жан. У 1831 г. 53 муж. і 52 жан. у ф. Нізяны Антона Галібуртона. У 1836 г. 21 дв., 82 муж. i 76 жан. У 1846 г. 17 дв. у ф. Нізяны Дамініка Галібуртона. Прозвішча сялян у 1846 г.: Бурак, Цыган, Цішко, Прохар, Батвінка, Філіповіч, Козел, Заблоцкі, Бязносік, Дабрыянавіч, Шчыглінскі, Грыц, Данік, Дудар. З 1861 г. у Ізабелінскай воласці. У 1905 г. 358 ж. У 1914 г. 46 дв., 146 муж. і 176 жан. Была знішчана пад час вайны. У 1921-1939 г.г. у гміне Ізабелін у грамадзе Задворанцы. У 1921 г. 5 дв., 28 ж. У 1930 г. 50 дв. На 1.01.2004 г. 33 дв., 59 ж.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

You May Also Like
Подробнее

Вёска Улезлы

Вандруя па Беларусі, натыкаешся на цікавыя назвы вёсачак і мястэчак. Іх назвы захоўваюць у сабе шмат таямніц мінулага…
Подробнее