Деревня Романовка

Раманаўка, вёска ў Ваўкавыскім р-не ў Ізабелінскім с/с. 1615 г. Згодна інвентара належала да м. Петухова і называлась Раманава. Пражывала 24 сям’і, мелі 40 валок, 17 каней і 56 валоў. У вёсцы пражывалі: Мялешка Рамановіч з зяцем Харытонам, Мацвей Рамановіч з сынамі Аляксеем, Хведарам і Андрэям.

Пры ім два ўнука Пракоп і Міхал. Паўлюк Балтрамеевіч з сынамі Паўлюком і Янкай, Блажэй Ждановіч з сынам Іванам і пасынкам Мацеем, Турэйка Баярын на службе лістоўнай з сынам Адамам, Азары Беднарж на беднарства з сынамі Андрэям і Сяменам, Іван і Пракоп Петраневічы, Мікалай Харужы Ткач з сынам Якубам, Федар Дзябелы з сынам Іванам, Грышка Арцюшка з сынамі Хведарам і Счасным, Гаўрыла і Сцяпан Леваневічы, Зоф’я Главая з сынамі Сяменам, Міхалам, Себасц’янам і Аляксеям. У Сямена два сына – Азары і Шчасны. У Міхала сын Янка. Хведар Каласоўскі з сынамі Шымкам, Жданам і Янкам. Пры ім зяць Войцех. Філіп Каласоўскі з сынамі Сцяпанам, Жданам, Андрэям і Васілем, Івашка Каласоўскі з сынам Цімохам, Войцех Гедройць з сынамі Якубам і Васілем, Сенька Шэбунка з сынамі Хведарам, Амельянам, Міхном і Стаськам, Марцін Чарнушка беднар з сынамі Яськам, Шчасным, Ядам і Юркам. Пры ім зяць Паўлюк. Андрэй Казак з сынамі Міхалам і Адамам і зяцем Якубам, Петр Панялоўскі, ткач Сідар Шэвель з сынамі Міхалам, Аляксеем і Якімам. Пры ім зяць Федар. Сямен Каласоўскі. Пры нім зяць Марцін з унукам Адамам. Пась Смык – ткач. Пры ім два браты – Якуб і Сямен. Сямен Лушчыковіч, Мацей Лушчыковіч, Супрон Цынковіч, Лявон Лісіца, Іван Ілкевіч, Маісей Ілкевіч, Андрэй Шэметавіч і Аляксей Баршчэня, Сцяпан і Ждан Анісімовічы, Ждан Хаменя, Петр Пракапеня.

У 1775 г. у ф. Ізабелін Грабоўскага, 11 дв. У 1800 г. у м. Ізабелін Юрыя Грабоўскога, генерал-лейтэнанта былых войск Рэчы Паспалітай, 37 муж. У 1811 г. 51 муж. у м. Ізабелін Кузьмы Грабаўскога. У 1820 г. 36 муж. і 36 жан. У 1836 г. 11 дв., 54 муж. i 48 жан. У 1845 г. у маентку і фальварку Юргава Ігнація Вярцінскага, 4 дв., 15 муж. і 13 жан.

Прозвішча сялян у 1845 г.: Таранцей (3 сям’і), Ягоцкі.

У 1858 г. частка вёскі з 24 муж. і 22 жан. у м. Ізабелін графа Максіміліяна Казіміравіча Грабаўскога. Другая частка з 13 муж. і 16 жан. у м. Юргава Аляксандра і Тэрэзіі Шчыгельскіх. У 1860 г. вёска памешчыка Казіміра Вярцінскага. З 1861 г. у Ізабелінскай воласці. У канцы 19 ст. фальварк Дмахоўскіх (288 дзес.). У 1905 г. дзве вёскі ў Ізабелінскай воласці. Другая вёска называлася Раманаўка-Казарэза. 85 і 20 ж. Выселак з 23 ж. У 1914 г. 22 дв., 59 муж. і 72 жан. Сядзіба селяніна Пятра Якаўлявіча Мекешлевіча.

У 1921-1939 г.г. у гміне Ізабелін у грамадзе Драгічаны. Ветраны млын. У 1921 г. 11 дв., 72 ж. У 1930 г. 41 дв. На 1.01.2004 г. 46 дв., 87 ж. Радзіма Героя Савецкага Саюза М.І.Абрамчук.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

You May Also Like
Подробнее

Вёска Улезлы

Вандруя па Беларусі, натыкаешся на цікавыя назвы вёсачак і мястэчак. Іх назвы захоўваюць у сабе шмат таямніц мінулага…
Подробнее