Нізяны, маёнтак, фальварак. Двор на правым беразе р. Харужанкі пры дарозе Ізабелін-в.Казейкаўцы насупраць в. Нізяны.У 1790 г. маёнтак разам з Лапеніцай, вёскамі Н. (4 дв.), Мацеяўцы, Улезлы, Алізаркі і Трунцы – Міхала-Гжэгажа Грабаўскога. У 1796 г. маёнтак генерал-лейтэнанта былых польскіх войск Міхала-Гжэгажа Грабаўскога. Разам з Малой Лапеніцай меў 4 вёскі з 27 дв., 104 муж. і 87 жан.
У 1811 г. фальварак з вёскамі Мацвееўцы, Паўлаўшчына, Сцефанка і Улезлы ў складзе м. Падароск Іосіфа Грабаўскага, у двары фальварка 4 дваровых людзей. У 1820 г. фальварак Кузьмы Грабаўскога. У 1825 г. ротмістр польскага войска Антон Сцюарт Галібуртон купіў фальварак з в. Кабылякі ад графа Грабоўскага. У 1831 г. фальварак з вёскамі Мацвееўцы, Паўлаўшчына, Сцефанкі і Улезлы Антона Галібуртона. Фальварак адлічаны ад м. Падароск Грабаўскога. Усяго ў фальварку 166 муж. і 134 жан.
У 1836 г. Антон Галібуртон памёр, а фальварак застаўся ягонай жонцы Канстанцыі з роду Длужнеўскіх і іх сыну Ігнату-Дамініку (нарадзіўся ў 1807 г.).
У 1845 г. маёнтак з вёскамі Паўлаўшчына, Мацвееўцы і Улезлы Дамініка Галібуртона. У 1858 г. у маёнтку 206 муж. і 223 жан. У 1859 г. маёнтак з ф. Кабылякі Дамініка Антонавіча Галібуртона.
З акта паверачнай камісіі 1864 г.: В Волковысском уезде в Изабелинской волости состоит имение Низяны, принадлежащее помещику Доминику Галибуртону и находящееся в администрации помещика Адама Стравинского. В состав этого имения входили три деревни: Павловщина, Матвеевцы и Улезлы, всего 50 полных домохозяев, из которых каждый согласно инвентаря пользовался участком в 19 и 1/3 десятин, из которых 1 и 1/3 десятины усадебной земли, 17 – пашни и 1 – покоса. Кроме того, по инвентарю всем крестьянам представлено право пастьбы скота по паровым полям и по господским лесам, каких по инвентарю начислено 1,257 десятины.
По уставной грамоте число домохозяев оставлено то же самое, что было и прежде, т.е. 50, но усадьбы с огородами сокращены более чем на половину.
У 1864 г. маёнтак належаў Дамініку Галібуртону і знаходзіўся ў упраўленні Адама Стравінскага.
У 1869 г. маёнтак, якім у гэты час валодалі Маліноўскія, быў канфіскаваны царскімі ўладамі за ўдзел у паўстані і праданы двараніну Шыраеву па цане 15006 рублёў за 1938 дзес. У 1890 г. маёнтак з фальваркамі Кабылякі, Лесанка і Хацоўшчына Васіля Шыраева, 1938 дзес. У 1905 г. 75 ж. У 1909 г. уласнасць Антона Васільевіча Шыраева. У 1913 г. вінакурня Шыраяў з 28854 рублямі вытворчасці і 9 працоўнымі. У 1914 г. маёнтак з ф. Кабылякі двараніна Антона Васільевіча Шыраева з 550 дзес. У двары маёнтка 8 дв., 71 муж. і 50 жан. У гэтым жа годзе перайшоў да нашчадкаў. У 1920-1939 г.г. у гміне Ізабелін. У 1920 г. 4 дв., 68 ж. У 1930 г.
У 1928 г. 1318 га належылі браццям Вацлаву і Ежы (Юрыю) Шараевым.
У 1934 г. «Тыгоднік Ваўкавыскі» (№21) пісаў: «У грамадзе Нізяны знаходзіцца маёнтак братоў Шыраевых, які складаецца з шэрагу вёсак. У другой абшчыне знаходзіцца маёнтак Кабылякі. Трэці маёнтак называецца Верусін. Усе тры маёнтка складаюць цэласную гаспадарку, якая вядзецца абразцова. У маёнтку Нізяны маецца электрастанцыя і спіртзавод. У Кабыляках – тартак і паравы млын. У Верусіне спіртзавод і шкіпінарны завод».