Вандруя па Беларусі, натыкаешся на цікавыя назвы вёсачак і мястэчак. Іх назвы захоўваюць у сабе шмат таямніц мінулага дадзенага населеннага пункта. 18 км ад Ваўкавыска знаходзіцца вёска Улезлы. Жыхары гэтай вёскі распавядаюць цікавае паданне аб назве гэтага населеннага пункта.
«Калісьці даўным-даўно калі жылі паны на гэтай зямлі прыйшлі людзі і вырашылі «улезці» на гэтую зямлю. Што было далей невядома, але с тых пор гэтую зямлю пачалі называць «Улезлы» і вёска атрымала назву Улезлы».
Гістарычная даведка
Улезлы, вёска ў Ваўкавыскім р-не ў Ізабелінскім с/с.
1775 г. – у Ваўкавыскай парафіі, у фальварку Лапеніца Міхайлы Грабоўскага генерал лейтэнанта былых войск Рэчы Паспалітай, 7 двароў. 1800 г. – у фальварку Нізяны, 22 муж. 1811 г. – 40 муж. у фальварку Нізяны і маёнтку Падароск Іосіфа Грабаўскога. 1820 г. – у фальварку Нізяны і маёнтку Падароск Кузьмы Грабаўскога з 40 муж. і 33 жан. 1831 г. – 40 муж. і 33 жан. у фальварку Нізяны Антона Галібуртона. 1846 г. – у фальварку Нізяны Дамініка Галібуртона.
Прозвішча сялян у 1846 г.: Давыдзік, Дудар, Акалот, Бурак, Прохар, Шчыглінскі, Мысліцкі.
1858 г. – 63 муж. і 72 жан. З 1861 г. у Ізабелінскай воласці.
1892 г. – у ноч на 10 жніўня выбухнуў пажар, у выніку якога ў 12 гаспадароў сгарэлі жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Страты склалі 10705 рублёў.
1905 г. – 269 жыхароў. 1914 г. – 41 двор, 133 муж. і 125 жан. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. амаль усе жыхары вёскі падаліся ў бежанства ў Расію, а сама вёска была знішчана.
1920-1939 г.г. – у гміне Ізабелін. 1921 г. – 7 двароў, 101 жыхар. 1930 г. – 58 двароў.
У 1941 г. 25 чэрвеня вёска была абстрэляна з нямецкага самалёта, у выніку чаго загарэлася адразу ў некалькіх мястах і амаль поўнасцю згарэла. Адбудова пачалася ў гады нямецкай акупацыі і пасля вайны працягвалася.
На 1.01.2004 г. 55 двароў, 81 жыхар.
3 comments
А назва магчыма ідзе ад назвы-арыенціра: Улукі -месца каля ракі, узбярэжжа.У-ракі Лезлы.
Алех Краеўскі
Гэта не факт, што не было напрыклад у 18-19ст.Бывала,прозвішчы давалі цэлай вёсцы аднолькавыя, хто ня меў, а потым жыццё іх пад час войнаў і эпідэмій раскідвала па абшарах краіны і яны былыя батракі мелі аднолькавае прозвішча з сваім гаспадаром. А зараз іх продкі сталі»дваранамі»:), а дзеці гаспадароў ціха дажываюць свой век у Аргенціне, ці Афрыцы.
Алех Краеўскі
Ведаю аднаго хлопца-студэнта з прозвішчам Улезло.Можа адтуль яго продкі?
Алех Краеўскі