Жорнаўка, фальварак у Ізабелінскай воласці за 0,7 км на З ад в. Жорнаўка. У канцы 19 ст. маёнтак Пачабутаў (300 дзес., у тым ліку 6 – лугоў, 90 – лесу, 45 — неўжыткаў). 1905 г. – 20 ж. 1909 г. – уласнасць Андрэя Пачобута.
1914 г. – фальварак двараніна Андрэя Пачобута з 5 дв., 22 муж. і 19 жан., 298 дзес. У гэтым жа годзе 22 дзес. перайшло да сялян Яўгеніі, Аляксандра, Пятра Іванавым Скаскевічам. 1921-1939 г.г. – тры фальваркі адзін ля аднаго ў гміне Ізабелін. 1921 г. – у першым фальварку – 3 дв., 18 ж, у другім – 1 дв., 4 ж., у трэцім – 1 дв., 9 ж. 1928 г. – самы вялікі фальварак Марыі Адляніцкай-Пачабут (178 га).