Вёска Жорнаўка вядома з 1615 г., пражывалі 29 сем’яў, мелі 22 валокі зямлі. У 1796 г. належала Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 21 двор, 116 жыхароў. У 1914 г. 33 двары, 179 жыхароў. На 01.01.2004 г. 30 двароў, 50 жыхароў.