Нізяны, вёска ў Ваўкавыскім р-не ў Ізабелінскім с/с. Ранейшая в. Казейкаўцы і двор Нізяны. У 1615 г., 22 дв., 14 валок зямлі. У 1790 г. у Ваўкавыскай парафіі, 4 дв., у маёнтку Нізяны Грабоўскага. У 1796 г. 2 дв. належала лапеніцкім ксяндзам францісканцам. У 1800 г. частка вёскі з 28 муж. у ф. Ельцаўшчына Івана Вальцера, другая частка з 5 муж. належала ксяндзам-францісканцам з лапеніцкага кляштара.
У 1811 г. 40 муж. у ф. Ельцаўшчына Івана Вальцера. У 1820 г. у м. Ельцаўшчына Багуміла Вальцера, 24 муж. і 28 жан. У 1836 г. 15 дв., 36 муж. i 24 жан. У 1845 г. у маентку і фальварку Ельцаўшчына Багуміла Іванавіча Вальцера, 8 дв., 41 муж. і 39 жан. Прозвішча сялян у 1845 г.: Амшэй, Бакач, Пупко, Аўсейчык. У 1858 г. 25 муж. і 35 жан. у м. Ельцаўшчызна Б. І. Вальцера. З 1861 г. у Ізабелінскай воласці. У 1905 г. 130 ж. У 1914 г. 14 дв., 53 муж. і 52 жан. Пад час вайны вёска была знішчана. У 1921-1939 г.г. у гміне Ізабелін. Разам з Казейкаўцамі, Загор’ем, Баяршчынай, Ельцаўшчынай і Казловікамі стварала грамаду Нізяны. У 1920 г. вёскі не было. У 1930 г. 19 дв. З жніўня 1941 г. па красавік 1942 г. дзейнічала падпольная камсамольская антыфашыская арганізацыя.
На 1.01.2004 г. 47 дв., 132 ж. Помнік землякам, 28 загінуўшым на франтах ВАВ і 12 падпольшчыкам, растраляных фашыстамі ў 1942 г.