Харужанцы, вёска ў Ваўкавыскім р-не ў Ізабелінскім с/с.
1775 г. – у ф. Ізабелін генерал-лейтэнанта былых войск Рэчы Паспалітай Юрыя Грабоўскага, 12 двароў. 1800 г. – 34 муж. 1811 г. – 40 муж., у м. Ізабелін Кузьмы Грабаўскога. 1820 г. – 35 муж. і 38 жан. 1836 г. – 10 двароў і 125 жыхароў. 1845 г. – у м. Ізабелін былога межавога суддзі Адама Вікенцьявіча Стравінскага, 4 двара, 13 муж. і 17 жан. Прозвішча сялян у 1845 г.: Матусь, Бойка, Загорскі, Хілько.