Харужава, вёска ў Ваўкавыскім р-не ў Ізабелінскам с/с.
1567 г. – уласнасць Фрыдрыха Гараіна, які згодна перапісу войска ВКЛ ставіў адсюль два каня. Да 1880 г. маёнтак плошчай 385 дзес. належаў стацкаму саветніку Фёдару Фёдаравічу Пятроўскаму. У гэтым годзе маёнтак выкупіў селянін Антон Навасад.
Паміж 1880 і 1913 г.г. пасля смерці Антона Навасада, маёнтак перайшоў у спадчыну к дачцэ Валерыі, па мужу Вількоўскай. Пасля смерці Валерыі перайшоў у спадчыну яе дзецям – Юліі, Рамуальду, Алёне, Восіпу і Антону Мечіслававым Вількоўскім. 1909 г. – уласнасць Валерыяны Антонаўны Вількоўскай. 1913 г. – маёнткам упраўляў іх бацька Мечыслаў Вількоўскі.
Вёска ўзнікла з двара Харужава ў канцы 19-га стагоддзя. 1905 г. –вёска ў Падароскай воласці, 80 жыхароў, 28 вёрст ад Ваўкавыска. Маёнтак Харужава ў 1905 г. лічыўся ў Ізабелінскай воласці. 1914 г. – маёнтак пры дарозе Зэльва-Ізабелін, 4 двара, 21 муж. і 30 жан.; хутар пры дарозе Ізабелін-Зэльва, 1 двор, 5 муж. і 6 жан.; другі хутар з маёнткам, 1 двор, 1 муж. і 4 жан. 1921-1939 г.г. – вёска і фальварак у гміне Ізабелін, вёска з 13 дварамі і 74 жыхарамі, два хутара за 0,2 і 0,5 км на Пн ад вёскі Харужава, фальварак за 1 км на ПнУ ад вёскі Харужава. На хутарах і фальварку пражывалі дзве сям’і Амбрашкевічаў і па адзінай сям’і Масевіч і Юшкевіч. 1935 г. – з маёнтка Харужава 119 га зямлі належыла Рамуальду Вілканоўскаму (Вількоўскаму), 109 га – Юзефу Вілканоўскаму, 106 га – Антону Вілканоўскаму, 50 га – Хелене Леваковай, 50 га – Юліі Монтвідовай.