Віктар Шалкевіч

Віктар Шалкевіч — беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмен. Нарадзіўся Віктар Шалкевіч 9 лютага 1959 году ў Поразаве Гарадзенскай вобласці. Каталік. Хрысціўся ў м. Ізабелін у касцёле Св. Пятра і Паўла.
Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Горадні.

Творчасьць

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.

Альбомы

Правінцыя (1992)
Смутны беларускі блюз (1996)
Балады і рамансы (1998)
Добрай раніцы (2002)
За сто крокаў ад Вострае Брамы (2004)
Гарадзенец прызямліўся ў Менску (2006)
Enigmatyczne kino Lwow (па-беларуску: Таямнічы кінатэатар Львоў — польскамоўная кружэлка)

Фільмаграфія

«Плач перапёлкі» (у ролі камэнданта Гуфэльда)
«Атрад»
«Сьлёзы блуднага сына» (галоўная роля)
«Салодкі яд каханьня» (галоўная роля)
«Тутэйшыя» (у ролі вулічнага музыкі)

Сям’я

З жонкай знаёмы больш за 30 гадоў. Яна пэдагог. Дачцэ 21 год. Яна — будучы гісторык мастацтваў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

You May Also Like
Подробнее

Витольд Карпыза (Witold Karpyza)

Кем был Витольд Карпыза? Скромный, жизнерадостный, благородный, чувствительный и дисциплинированный. Он подходил ко всему с энтузиазмом. Невероятно трудолюбивый,…
Подробнее