Пупко Мікалай Сямёнавіч, нарадзіўся 23.05.1941 г. у в. Нізяны. Дызайнер. Член Беларускага саюза дызайнераў (1987). Закончыў Маскоўскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча (1961).
Удзельнік выставак з 1974 г. у Беларусі і Расіі. Праектуе мэблю. Сярод асноўных работ — гарнітуры мэблі для гасцінай, набор мэблі для адпачынку «Віцьба», «Бэз», «Жасмін», «Гартэнзія», «Лужнянка», «Трыо» і інш. Жыве ў Мінску.