Матэрыяльная і духоўная спадчына

Брацкая магіла савецкіх воінаў. За 0,5 км на захад ад в. Ізабелін, на могілках. Пахаваны 212 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1941 г. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1948 г на магіле пастаўлены абеліск, рэканструяваны ў 1965 г.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам. У цэнтры в. Ізабелін, у скверы. Пахаваны 253 воіны 5-й і 169-й стралковых дывізій, якія загінулі 13-14.07.1944г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загтнулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1965 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Магіла савецкага воіна. Вёска Драгічаны, на могілках. Пахаваны невядомы савецкі воін, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1948 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Мемарыяльная дошка ў гонар героя Савецкага Саюза М. І. Абрамчука. У в. Ізабелін, на спецыяльным пастаменце, каля адміністрацыйнага будынка СВК «Ізабелін».

Помнік землякам. У цэнтры в. Мацвееўцы. Ушаноўвае памяць 27 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 г. пастаўлены абеліск.

Помнік землякам. У цэнтры в. Нізяны. Ушаноўвае памяць 28 воінаў-землякоў, 14 камсамольцаў-падпольшчыкаў, 10 мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1965 г. пастаўлены помнік — скульптура воіна і стэлы з імёнамі тых, хто загінуў, 1989 г. рэканструяваны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

You May Also Like
Подробнее

Изабелин — церковь и Изабелинский православный приход Михаила Архангела (1899)

Приходская Михайловская церковь в Изабелине, Волковысского уезда, Подороcского благочиния. Церковь каменная, в каменной ограде, по давности существования её…
Подробнее