Так как беларуские школы в Западной Беларуси были фактически запрещены, то беларуские патриоты в деле просвещения народа в духе беларуской культуры были вынуждены искать другие пути. Одним из таких решений стало создание в 1921 г. в Вильне культурно-просветительской организации «Таварыства беларускай школы» или сокращённо ТБШ, действовавшей с 1921 по 1936 г.г. С 1926 г. ТБШ получило легальную возможность работать по всей Западной Беларуси, в том числе и Белостокском воеводстве.
К концу 1927 г. в Западной Беларуси уже действовало 12 окружных управ ТБШ, одна из которых в Волковысском повете – в городе Свислочь. На 1-ом съезде ТБШ, прошедшем в Вильне 28-29 декабря 1927 г., было постановлено добиваться открытия государственных беларуских начальных школ, беларуских гимназий и учительских курсов. Перед ячейками ТБШ была поставлена задача по распространению разных форм просветительной работы. Из статьи «Аб арганізацыі працы гурткоў і падрыхтоўцы да агульнага сходу», напечатанной в «Інфармацыйным бюлетэні» ТБШ от 6 июля 1932 г.: «Праца гуртка мае характар культурна-асветны і выражаецца ў наступным: захады аб адчыненні ў вёсцы беларускае школы з выкладовай мовай беларускай, з сыстыматычным вывучэннем беларускай мовы, з вучыцелямі-беларусамі і з беларускімі падручнікамі, з усім укладам беларускім; адчыненні бібліятэкі-чытальні з арганізацыяй пры ёй сумеснага чытання; пашырэнне беларускае кніжкі; вячэрнія курсы для дарослых і непісменных; ладжанне лекцыяў і рэфэратаў – сваімі сіламі і сіламі запрошаных лектараў; ладжанне народных хораў, вечарын з дэклямацыяй, спевамі, музыкай і г.п.»
С 1926 г. ячейки ТБШ появились и в Изабелинской гмине. О трудностях становления ячейки ТБШ в деревне Ельцовщина сообщалось в однодневной газете «Бюлетэнь» от 28 сентября 1932 г.: «Наш гурток – пісаў мясцовы карэспандэнт – залажыўся ў 1926 г. з сядзібай у вёсцы Паўлаўшчыне, кіраўніком якога быў А.Грыневіч. Масавыя арышты ў часе ліквідацыі Грамады, у тым ліку паасобных сябраў гуртка, устрымалі надоўга яго дзейнасць і здавалася гурток памёр, замерла праца, падупаў дух. Гэтак і было, толькі не памёр гурток. Запаляны агонь у грудзях нашай моладзі, часова прытушаны, ня згас…
Тры гады прышлося нам чакаць, пільнуючы, каб хаця гэта іскра не патухла. У 1929 г. родзіцца думка аднавіць гурток. Збіраем подпісы новых сяброў (сабралі 57), пішам заяву ў галоўную управу, хутка адтуль дастаем сяброўскія білеты, інструкцыі і г.д. Склікаем арганізацыйны сход, выбіраем управу – і гурток з вялікай энергіяй бярэцца за працу. Перш-на-перш наймаем будынак у вёсцы Ельцаўшчына – мураваны Народны дом, які муселі амаль грунтоўна адрамантаваць у сярэдзіне: улажылі цэмантовы памост, уставілі вокны, палаталі страху, направілі комін, збудавалі сцэну, выбялілі, прыхарашылі вянкамі і нацыянальнымі сцягамі, завесілі партрэты бяларускіх паэтаў – Купалы і Коласа. Дарогай ахвяры сабралі да 300 кніг на бібліятэку, якая размясцілася ў Народным доме. Выбралі рэфэратную і драматычную сэкцыі. Апошняя рыхтавалася да пастаноўкі спэктакляў, ужо йшлі рэпэтыцыі, меліся паставіць на другі дзень Калядаў. Паслалі паданне ваўкавыскаму старасце аб дазволе, разаслалі запросіны – чакаем. Рэпэтыцыі ідуць далей. Прыйшоў дзень пастаноўкі – адказу няма. Збіраецца публіка з далёкіх за 10 вёрст вёсак. Вечар. Прыйшла гадзіна пастаноўкі, а адказу як не было, так і няма…
Праз 15 хвілін паліцыянт прынёс ад пана старасты Эўстахевіча паперку з забаронай…».
Последовали новые запреты и даже аресты с обысками, а сама ячейка снова очутилась на грани развала. Тем не менее, в Изабелинской гмине образуются новые ячейки ТБШ. Одна из таких ячеек была образована в 1932 г. в деревне Романовцы. В апреле 1932 г. члены ячейки ТБШ в деревнях Ельцовщизна и Романовцы постановили организовать библиотеку и театральную секцию.
Из заметки «Новыя гурткі» в газете органа ТБШ «Наш бюлетэнь» от 30 ноября 1932 г., рассказывающей о деятельности новых ячеек ТБШ в Волковысском повете: «14 жніўня с.г. адбыўся арганізацыйны сход Раманаўскага гуртка Ізабелінскай гміны. На старшыню ўправы выбраны Р. Абрамчук, на сэкратара А. Загорскі і на скарбніка Р. Сяргей. Гурток залажыўся пры 10 асобах, а цяпер налічвае 27 сяброў. На сходзе пастаноўлена залажыць Народны Дом і бібліятэку-чытальню, загадчыкам якой вызначаны Т. Міляшкевіч.
Дня 18 верасня Ельцаўскі гурток ТБШ ставіў спэктакль, на якім адыгралі п’есы «Пакой у наймы» і «Птушку шчасця». Агульнае зацікаўленне вельмі добрае. Цяпер драматычная секцыя гатовіцца да пастаноўкі п’есы «Змагары за ідэю». Вітаем жывую дзеяльнасць Ельцаўскага гуртка і верым, што за яго прыкладам пойдуць іншыя вёскі, закладаючы гурткі і нясучы асвету шырокім сялянскім масам».
Особенной популярностью среди местных жителей пользовались спектакли самобытных артистов из Ельцевщины, о чём сообщалось в «Інфармацыйным бюлетэні» от 6 июля 1932 г.: «У Ваўкавыскім павеце Ельцаўскі гурток ладзіць спэктаклі заўсёды пры перапоўненай залі Народнага дому, пры чым бывае так, што артыстам прыходзіцца паўтараць п’есу два разы на вечар, каб даць магчымасць большаму ліку глядачоў пачуць на сцэне сваё роднае слова».
Ельцевская ячейка ТБШ продолжала свою эфективную деятельность и далее, о чём сообщал печатный орган ТБШ «Летапіс», поместивший на обложке своего журнала общую фотографию членов ячейки: «Мінулай восенню 1933 г. гуртком была зроблена пастаноўка п’есы Табагочнага «Змагары за ідэю». Не гледзячы на балота і цёмныя васеннія вечары, публікі сабралася вельмі многа. Маладыя шлі з ліхтарамі, старэйшыя ехалі фурманкамі са ўсіх акалічных вёсак. Перад падняццем заслоны заля была ўжо бітком набіта народам. Як самая п’еса, так і нашы змагары за беларускую культуру, якія на сцэне без ніякага західу выконвалі сваі ролі, прыводзілі глядачоў у захопленне: сыпаліся воплескі, пахвалам не было канца. Здавалася сабраныя, як галодныя, лавілі на ляту кожнае слова артысты… Пасля спэктакля адбыліся танцы. Моладзь дзякавала нашым артыстам і прасіла ладзіць спэктаклі як можна часцей.
На каляды ставілі тры абразкі: «Антось Лата» Т. Гушчы, «Заручыны Паўлінкі» Ф. Аляхновіча і «Лекары і лекі» А. Гаротнага. Народу сабралася як ніколі: была моладзь з далёкіх на 15 км адлеглых вёсак. Увесь спэктакль прышлося адыграць два разы і кожны раз заля была перапоўнена народам. Падчас першага спэктаклю публіка чакала другога спэктаклю ў суседніх хатах. Старыя людзі гаварылі, што даўней гэтак шлі толькі на фэст да Жырава (Жыровіцкі манастыр каля Слоніма), а цяпер на беларускае прадстаўленне. Усё гэта сведчыць, што беларуская моладзь нарэшце ўгледзела адзіны свой шлях, шлях культуры, які вядзе да палепшання нашага гаротнага, мужыцкага жыцця.
З браку сваіх культурных сілаў мы запрасілі з Вільні сэкратара галоўнай управы грамадзяніна Шырму, які прачытаў нам у нашым Народным доме дзве лекцыі: першую 21 студзеня 1933 г. на тэму «Што такое літаратура і дзеля чаго яна патрэбна», а 22 студзеня – на тэму «Песня ў жыцці народаў і беларуская народная песня». Не гледзячы на вялізарную снежную завею, зышліся сябры з усіх акалічных вёсак у адлегласці, чатыры, пяць і дзевяць кіламетраў… Пасля лекцыі Шырма запісаў 15 арыгінальных мэлёдый з нашае вёскі.
Дня 26 лютага ставілі п’есу «На вёсцы» Ф. Аляхновіча і «Міхалку» – пераклад з польскага. Былі дэклямацыі вершаў. Пасля спэктаклю адбыліся танцы. Агульнае зацікаўленне, як заўсёды, было вельмі вялікае.
Дня 17 красавіка на другі дзень Вялікадня адыгралі «Апошняя спатканне» У. Галубка. Наша драматычная секцыя не шкадуючы энергіі ахвярна ідзе наперад. Бракуе толькі добрае дэкарацыі на сцэне…».
Многие ячейки ТБШ вскладчину обзаводились радиоприёмниками для слушания советских радиостанций. Так в апреле 1933 г. приёмниками обзавелись ячейки ТБШ в деревнях Улезлы и Ельцевщина гмины Изабелин, а в декабре ими были организованы вечерние курсы для безграмотных. На курсы в Ельцевщине записалось 16 человек, а в Улезлах – 24 жителей обоего пола. Курсы проходили через день на белорусском языке. Проводили их местные активисты ТБШ.
Об активности ячеек ТБШ в начале 1930-х годов свидетельствует попытка консолидации всех ячеек Волковысского повета. По донесению полиции за декабрь 1932 г. ячейка ТБШ в деревне Романовцы гмины Изабелин, сосотоящая из 29 человек, приступила к организации Народного дома в старом складе зерна российских времён, находящимся в деревне Дрогичаны. Из печатного органа ТБШ «Летапіс»: «Гурток пачаў сваю культурна-асветніцкую працу збіраннем кніжак для бібліятэкі-чытальні, а 20 снежня 1932 г. прыступіў да будовы дому пад сядзібу гуртка. Ужо зроблены зруб і пастаўлены кроквы, а такжа загатоўлены матар’ял на вокны, столь і падлогу. Будынак мае 14 мэтраў даўжыні і 6,5 мэтраў шырыні. Праца, дзякуючы энергіі сябраў, ідзе хутка. Праўда некаторыя сябры не зусім ахвотна выходзяць да працы, але гэтая неахвота павінна хутка знікнуць, бо большасць сябраў працуе з вялікім запалам і надзеяй на добры вынік іхняе працы…».
Правление всех ячеек повета намерено было провести общий съезд, выбрав окружное поветовое правление со штаб-квартирой в Волковыске. 12 марта 1933 г. такой съезд был проведён в Волковыске. Вот как о нём сообщалось в «Летапісе»: «Ваўкавыскі акружны з’езд адбыўся 12 сакавіка 1933 г. з удзелам 78 сябраў і 5 гасцей. Ад галоўнае ўправы ТБШ былі: яе старшыня Ф. Стэцкевіч і сябры – М. Марцінчык і Р. Шырма. Праз увесь час на з’езде былі прадстаўнікі адміністрацыйнае ўлады – пан стараста Ваўкавыскага павету і заступнік начальніка бяспекі Беластокскага ваяводства пан Высокіньскі. Адчыніў з’езд і сказаў прывітальную прамову старшыня галоўнай управы Ф. Стэцкевіч».
Доклад о состоянии ТБШ в целом прочитал Р. Ширма, а по Белостокскому округу – представитель управы округа Я. Гресь, отметив, что в Белостокском повете работа ячеек ТБШ набирает обороты.
Пасля дакладаў з мейсц і дыскусіі над імі, адбыліся выбары. У склад управы былі выбраны: Жыўлюк Язэп, Бакач Мікалай, Панотчык Янка, Загорскі Яўмень, Амшэй Алесь і Харук Лукаш. У наглядную раду: Шмыга Рыгор, Качко Міхась, Зарэцкі Хвёдар, Янушкевіч Уладзімір, Павіліч Янка. Дэлегатамі на агульны з’езд ад Ваўкавыскай акругі былі выбраны: Шчыглінскі Сцяпан і Урбіцкі Янка.
Свае абрады акружны з’езд закончыў у 9 гадзін вечара спевам гімну «Ад веку мы спалі».
На съезде, как и намечалось, было выбрано окружное правление ТБШ, в которое вошли: члены КПЗБ Николай Бакач, Ян Панотчик, Ян Штоп, отбывший одномесячное заключение за попытку нелегального перехода польско-советской границы, Евгений Загорский и Александр Харук, подозреваемые властями в принадлежности к КПЗБ, а также активный коммунист Юзеф Земчик. Местная власть, ознакомившись со списком правления, пришла к заключению, что избранные лица не лояльные к власти, и потому не могли дать гарантии работы ТБШ в рамках устава. Поветовый староста также обратил внимание на то обстоятельство, что воеводское правление ТБШ затребовало от главного правления ТБШ в Вильне убрать из устава ячеек ТБШ Волковысского повета целый ряд пунктов, как не соответствующих задачам ТБШ. Исходя из всего этого староста отменил решение съезда и призвал выбрать новое правление.
Следующий съезд должен был состояться в ноябре того же 1933 г., но теперь уже воеводская власть не дала разрешение на его проведение, мотивируя отказ тем, что правление отдельных ячеек ТБШ в Волковысском повете отвергли предложение совместной работы в культурно-образовательном направлении с польскими организациями.
У верасні 1935 г. зачыняецца працуючы да апошняга мамэнту Свіслацкі гурток за «бяздзейнасць». На ім заканчылась аканчальная ліквідацыя ТБШ на абшары Свіслацкай гміны і наогул на Ваўкавышчыне».
Таким образом, ячейки ТБШ в Волковысском повете просуществовали всего 9 лет: с 1926 по 1935 г.г.
Аўтар Мікалай Быхаўцаў