Стэфан КУРЧ (? — 1702) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Лідскі войскі з 1650 і падкаморы з 1665, берасцейскі кашталян з 1668 і ваявода з 1672; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1677. Належаў да групоўкі Сапегаў. Валодаў маёнткамі Плужаны і Валеўка (збудаваў там дамініканскі кляштар і уніяцкую царкву) у Новагародскім ваяводстве.
Сям’я
Сын Станіслава і Дароты Пуцяты, унук дорпацкага ваяводы Марціна Курча. Жанаты з Янай Петранелай Сапегай, дачкой віленскага кашталяна Мікалая Сапегі. Пакінуў дзяцей Яна, Францішка, Тэадору і Соф’ю.