Петруль Людміла Івановна, нарадзілася 15.09.1947 г. у в. Мацвееўцы. Мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1984). Закончыла Ізабелінскую сярэднюю школу (1966), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971).
У 1971 — 1973 гг. мастак-афарміцель тканін Баранавіцкага баваўнянага камбіната, з 1976 г. мастак-афарміцель Дома літаратара ў Мінску. З 1980 г. выкладчык дзіцячых мастацкіх школ у Мінску, у 199 — 1995 гг. адначасова выкладала ў Беларускай акадэміі мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак з 1972 г. Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен,батык ), графіцы.
Асноўныя творы: набелены «Хлеб» і «Лён» для Дома культуры ў в. Прхавічы Баранавіцкага раёна, «Хатынь», «Лучынка», «Памяць дзядоў маіх», «Сказ пра бульбу», «Яблыня. 1941», «Развіднела», «Сугучнасць», «Год Чырвонага быка», «Блуканне па раі»; трыпціх «Лёс»; графічныя лісты «Чалавек у горадзе», «Мастак і яго Муза», «Нашэсце», «Анатомія кляновага ліста», «Пакінутыя вокны»; тканыя партрэты М. Багдановіча, М. Цвятаевай, А. Міцкевіча. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мас тацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), Літаратурным музеі М. Багдановіча. Піша вершы. Цыкл вершаў «Ля веснічак» уключаны ў зборнік паэзіі «Сцяжынак» (1983). Жыве ў Мінску.